Порт-Артур () — горад у акрузе Джэферсан, штат Тэхас. Паводле перапісу 2000 года насельніцтва горада — 57 755 чалавек. Порт-Артур знаходзіцца на заходнім беразе возера Сабін-лейк. Мост праз раку Нечэс злучае Порт-Артур і Брыдж-Сіці. Порт-Артур быў заснаваны Артурам Стылуэлам у канцы XIX стагоддзя, і калісьці быў цэнтрам найбуйнейшай нафтавай сеткі свету.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Джэніс Джоплін — амерыканская рок-спявачка Эвелін Кейс — амерыканская актрыса

Катэгорыя:Гарады Тэхаса