Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Язвін, Светлагорскі раён.

Апісанне Вядома, што вёска была захоплена ворагамі да 24 ліпеня 1941 г.

Вызвалена прыкладна 28 лістапада 1943 года. Аднак 21 снежня 1943 года ў выніку фашысцкага контрудару вёска Язвін зноў акупіравана. 24 студзеня вызвалена часцямі 194-й Рэчыцкай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, аднак хутка зноў захоплена ворагам. У другой палове лютага 1944 года вёска вызвалена 170-й Рэчыцкай ордэна Суворава стралковай дывізіяй.

Зараз у брацкай магіле на грамадзянскіх могілках пахаваны 1173 воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі сельсавета.

Катэгорыя:Брацкія магілы Светлагорскага раёна Катэгорыя:Язвін (Светлагорскі раён) Катэгорыя:1944 год у Беларусі