Лясныя пажары ў Турцыі ў 2021 годзе — маштабныя лясныя пажары, якія адбыліся на тэрыторыі поўдня Турцыі з ліпеня па жнівень 2021 года. Узгаранні пачаліся 28 ліпеня і былі сканцэнтраваны ў 30 правінцыях. Па даных на 1 жніўня, мелася 864 пацярпелых ад пажару, агульная колькасць ахвяр пажараў да 2 жніўня складала 10 чалавек. У тушэнні задзейнічалі каля 30 верталётаў і больш за 1800 ратавальнікаў.
Храналогія Пажары пачаліся 28 ліпеня ў маланаселеным раёне за 75 км на ўсход ад Анталлі. Да 29 ліпеня пажар дабраўся да пасёлка Караоз на поўнач ад горада. Да гэтага часу ахвярамі пажараў сталі 3 чалавекі, тысячы людзей былі эвакуяваны. Агонь распаўсюдзіўся на сем рэгіёнаў краіныФото: в Турции бушуют лесные пожары, часть туристов эвакуировали. Пазней лясныя пажары ахапілі паўднёвую частку турэцкага Міжземнамор’я. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абляцеў мясцовасць на самалёце, каб асабіста ўбачыць маштабы разбурэнняў і ацаніць намаганні па тушэнні пажараў.
31 ліпеня Эрдаган абвясціў пацярпелыя ад лясных пажараў рэгіёны краіны ў правінцыях Адана, Анталья, Мугла, Мерсін і Асманьі зонай бедства.
Да 31 ліпеня былі ўзяты пад кантроль 88 лясных пажараў. Працягвалася тушэнне дзесяці пажараў у правінцыях Адана, Анталья, Мугла, Мерсін, Асманаў. Да 1 жніўня былі ўзятыя пад кантроль 107 лясных пажараў. Працягваліся пяць пажараў у правінцыях Анталья (раёны Манаўгат, Гюндогмуш) і Мугла (Мармарыс, Кейджэгіз, Міляс)В Турции потушили более ста лесных пожаров. Агульная колькасць ахвяр пажараў узрасла 8 чалавек, мелася 864 пацярпелыхПожары в Турции: 8 погибших и 864 пострадавших.
Прычына Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падчас выступу ў крызісным цэнтры ў Анталлі заявіў, што ўладамі разглядаецца версія падпалу. Да гэтага паліцыя затрымала падазраваных у падпалах лясоў у горадзе Манаўгат. Паводле звестак праваахоўных органаў, адзін з меркаваных вінаватых быў заўважаны мясцовымі жыхарамі падчас распальвання агню. Эрдаган таксама адзначыў, што да расследавання была прыцягнута разведкаНазвана возможная причина лесных пожаров в Турции.
Лясныя пажары ў Турцыі — штогадовая з’ява, а 2021-ы асабліва спрыяльны для з’яўлення новых ачагоў узгарання. Так, май гэтага года стаў самым гарачым маем у Турцыі за апошнія 50 гадоў. Акрамя таго, адзначалася засуха.
Між тым улады, разам з карыстальнікамі сацыяльных сетак, выказалі заклапочанасць аб тым, што пажары, верагодна, справа рук тэрарыстаў. Падазравалася забароненая ў Турцыі арганізацыя Рабочая партыя Курдыстана (РПК) і афіляваная з ёй арганізацыя «Ініцыятыва дзяцей агню». Абедзве арганізацыі маюць на сваім рахунку падпалы на тэрыторыі Турцыі. У 2019 годзе прыхільнікі РПК ужо бралі адказнасць за 27 падпалаў у перыяд з 11 ліпеня да 24 жніўня ў заходніх, паўночна-заходніх і паўднёвых правінцыях Турцыі. Таксама яны абвясцілі аб «вогненнай помсты» ўладам. Адзін з высокапастаўленых членаў РПК Шэмдзін Сакык папярэдзіў, пра тое, што арганізацыя можа звярнуцца да падпалаў. Кіраўнік партыў Мурат Карайылан «павітаў» пажары. «Ініцыятыва дзяцей агню» 1 жніўня ўзяла адказнасць за падпалы. У заяве арганізацыі сказана, што на падпалы яны пайшлі «паколькі турэцкі рэжым не разумее ніякай іншай мовы, пара яго паставіць на калені агнём».
У сеціве з’явілася відэа з беспілотніка, на якім невядомыя падыходзяць да дрэў, вырабляюць нейкія маніпуляцыі, пасля гэтага пачынаецца пажар.
Замежная дапамога 30 ліпеня прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў даручыў накіраваць у бліжэйшы час у Турцыю 500 чалавек асабістага складу МНС, верталёты, а таксама іншую неабходную тэхніку і матэрыялыПрезидент Алиев направил помощь для тушения пожаров в Турции. У гэты ж дзень 100 супрацоўнікаў Дзяржаўнай службы пажарнай аховы МНС Азербайджана адбылі спецыяльным рэйсам Азербайджанскай авіякампаніі AZAL у горад Даламан для ўдзелу ў тушэнні лясных пажараўАзербайджан отправил 100 спасателей на помощь Турции. У зону бедства накіраваны два верталёты Мі-8 МНС РБ. Да 2 жніўня яны здзейснілі 24 палёты, налёт склаў больш за 38 гадзін. За гэты час было выканана 346 сліваў вады, дастаўлена 18 турэцкіх ратавальнікаў да месцаў ліквідацыя пажараўПожары в Турции: как МЧС Беларуси помогает тушить огонь — видео. Расія адправіла ў Турцыю адзін самалёт для дапамогі ў тушэнні лясных пажараў, што было прадыктавана клопатам аб расійскіх турыстах, якія знаходзіліся на адпачынку на турэцкіх курортахВ Госдуме ответили критикам решения о помощи Турции в тушении лесных пожаров. 30 ліпеня Украіна накіравала для тушэння ачагоў лясных пажараў у Турцыі на дапамогу два самалёты авіяцыі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыяхУкраинская авиация начала тушить лесные пожары в Турции. Іран таксама падаў дапамогу ў тушэнні пажараў. 2 жніўня Еўрасаюз паведаміў, што накіруе ў Турцыю два спецсамалёты для тушэння лясных пажараў. Адзін самалёт перабазаваны з Іспаніі, другі — з ХарватыіЕС направляет в Турцию два самолета для тушения лесных пожаров.
Катэгорыя:Ліпень 2021 года Катэгорыя:Жнівень 2021 года Катэгорыя:Катастрофы 2021 года Катэгорыя:2021 год у Турцыі