Раман Міхайлавіч Карсе́ка (нар. 1936, в. Ахрэмавічы, Нясвіжскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — рэктар БДІНГ з 1991 года, а затым БДЭУ (1992—2002), кандыдат эканамічных навук (1968), прафесар (1992).

Біяграфія З сялянскай сям’і. У 1957 скончыў з адзнакай БДІНГ імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Эканоміка гандлю». У 1957—1960 працаваў намеснікам дырэктара крамы ў Магілёўскім гархарчгандлю і дзяржаўным інспэктарам па гандлі ў Магілёўскай вобласці. У 1962 паступіў у аспірантуру Інстытута эканомікі Акадэміі Навук БССР, пасля яе сканчэння працаваў у БДІНГ старэйшым выкладчыкам, намеснікам дэкана гандлёва-эканамічнага факультэта, а затым і дэканам гэтага ж факультэта. У 1979 годзе прызначаны прарэктарам па завочным і вячэрнім навучаньні, у 1990 — прарэктарам па вучэбнай рабоце. З 1991 да 2002 года — рэктар, член Калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Савета рэктараў Рэспублікі Беларусь, член атэстацыйнага Камітэта пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2002 года працуе прафесарам-кансультантам кафедры кіравання прадпрыемствамі гандлю.

Узнагароды Заслужаны працаўнік вышэйшай школы (1983) Ганаровы прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2002) Ордэн Пашаны (1998) Медаль «За доблесную працу» (1970) Выдатнік адукацыі (1996) Выдатнік гандлю Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1972) Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996) Падзяка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001)

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя на сайце БДЭУ

Карсеко Роман Михайлович // Партал ЭКОНОМИКА.BY

Катэгорыя:Рэктары БДЭУ Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР Катэгорыя:Дэканы факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі БДЭУ‎