Ота Дэмус (; 4 лістапада 1902, блізу Санкт-Пёльтэна, цяпер у зямлі Ніжняя Аўстрыя — , ) — аўстрыйскі гісторык мастацтва і педагог. Бацька піяніста і паэта .

Вучыўся ў Венскім універсітэце ў . Спецыяльнасцю Дэмуса было, з аднаго боку, візантыйскае мастацтва, а з другога — мастацтва Аўстрыі Сярэдніх стагоддзяў. Акрамя таго, ён займаўся праблемай аховы помнікаў гісторыі і культуры, займаючы ў 1929—1936 гадах пасаду захавальніка помнікаў правінцыі Карынтыя, а ў 1936—1939 гадах — пасаду дзяржаўнага захавальніка ў Дэпартаменце помнікаў у Вене. У 1939 годзе Дэмус эміграваў у Англію, працаваў у Лондане. У 1946 годзе вярнуўся і да 1964 года займаў пасаду дырэктара Дэпартамента. У 1963—1973 гадах — прафесар гісторыі мастацтваў Венскага ўніверсітэта.

Працы Дэмуса часткай прысвечаны аўстрыйскаму мастацтву: «Мастацтва ў Карынтыі» (; 1934) «Познегатычныя алтары Карынтыі» (; 1991), — часткай мастацтву Візантыі і яго ўплыву на суседнія культуры «Мазаіка Сабора Святога Марка ў Венецыі» (; 1939, «Візантыйскае мастацтва і Захад» (; 1970) і інш.

Катэгорыя:Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Аўстрыі Катэгорыя:Гісторыкі мастацтва