Admitad — нямецкая кампанія, якая распрацоўвае і інвестуе ў сэрвісы для павелічэння продажаў і залучэння кліентаў праз інтэрнэт рэкламу, манетызацыю трафіка, кантэнту і заробку з дапамогай адной платформы.

Штаб-кватэра размешчана ў горадзе Гайльброн, Германія. Офісы кампаніі знаходзяцца ў Мінску, Маскве, Кіеве, Гуруграме, Люцэрне, Дубаі, Сан-Паўлу.Как белорусы делают платформу для продажи трафика, которой пользуются Mail.Ru и WargamingОБЗОР ADMITADО компании «Admitad»

Сярод асноўных сэрвісаў кампаніі: партнёрская сетка Admitad Affiliate, маркетплэйс партнёрскіх праграм, ConvertSearch, ConvertSocial, ConvertLink, сэрвіс GetUniq і кэшбэк-правайдар LetyShops. У кампаніі ёсць уласная стартап-студыя Admitad Projects.

Гісторыя Кампанія Admitad была заснавана ў 2009 годзе ў Германіі Аляксандрам Бахманам.Аналитики зафиксировали увеличение трат россиян на медицинские онлайн-сервисы Першы офіс кампаніі быў адкрыты ў Мюнхене, а першы офіс распрацоўкі ў Мінску.

У 2016 годзе Admitad стварыў інвестыцыйны фонд Admitad Invest, які інвестуе ў стартапы.Стартап Aplaut привлек 20 млн рублей от Admitad Invest

У 2018 годзе сетка Admitad стала першай на рынку CPA Расіі: на кампанію прыпала 71,8 % долі бюджэтаў выдзяляемых на куплю CPA-трафіка.На Admitad пришлось больше двух третей рекламного CPA-рынка

У 2019 годзе Admitad закрыў ўгоду па набыцці нямецкай кампаніі AdGoal, якая распрацоўвае інструменты манетызацыі трафіка.Admitad приобрел немецкого разработчика инструментов монетизации трафика AdgoalFirrma: Фонд Admitad поглотил немецкую Adgoal На аснове тэхналогій ADgoal была запушчана першая версія маркетплэйса партнёрскіх праграм.

У гэтым жа году Admitad інвеставаў у стартап Aplaut, інструмент для збору водгукаў пакупнікоў.Стартап Aplaut привлек 20 млн рублей от Admitad InvestAdmitad Invest вложил 20 млн рублей в российский стартап Aplaut по сбору отзывов покупателей

У 2020 годзе Admitad інвеставаў $300 000 у стрымінгавую рэкламную сетку StreamHERO.

У 2020 годзе, падчас эпідэміі каранавіруса, кампанія выплачвала кампенсацыі ў памеры 1000 даляраў ЗША супрацоўнікам, у якіх сваякі страцілі працу з прычыны карантыну.Admitad заплатит 300 000 долларов США сотрудникам с уволенными в пандемию роднымиПлатят сотрудникам по $1000, если их родственника уволили. Почему IT-компания Admitad решилась на этоAdmitad выплатит $300 000 сотрудникам, чьих родных уволили из-за кризиса. В том числе в Украине

У 2020 годзе агульны аб’ём продажаў, прыцягнутых з дапамогай партнёраў праз сетку Admitad, перавысіў $5 млрд.Партнерская Программа Admitad

У 2021 Admitad набыла галандскую Tapfiliate, SaaS-платформу для самастойнага запуску партнёрскіх праграм.Admitad Acquires Tapfiliate

Апісанне Admitad Affiliate Сетка Admitad Affiliate, адзін з асноўных напрамкаў чыннасці кампаніі Admitad, асноўная функцыя сеткі — распрацоўка платформы для рэкламадаўцаў і ўэб-майстроў, якая дазваляе размяшчаць рэкламныя матэрыялы на сайтах і мабільных дадатках, асочваць продажы, збіраць статыстыку і ў цэлым кіраваць мэтавым інтэрнэт трафікам.Как белорусы делают платформу для продажи трафика, которой пользуются Mail.Ru и Wargaming

Сярод рэкламадаўцаў партнёрскай сеткі больш за 2000 інтэрнэт-магазінаў, фінансавых і анлайн-сэрвісаў, больш за 100 анлайн гульняў і мабільных дадаткаў.Гайд по арбитражу трафика в партнерке Admitad

Асноўныя крыніцы залучэння заказаў і заяў Admitad Affiliate — гэта кантэкставая рэклама, кантэнтныя праекты, вітрыны і партнёрскія магазіны, банарная рэклама, сацыяльныя сеткі, еmail-маркетынг, рэтаргетынг, промакоды і купоны, кэшбэк-сэрвісы і праграмы лаяльнасці, сэрвісы параўнання цэн, dropshipping і т. д.Admitad — отзывы, обзор партнерской программы