Іва́н Заха́равіч Сцяпа́наў (, в. Вялікая Любшчына, цяпер Віцебскага раёна Віцебскай вобласці — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, наркам фінансаў БССР (1937—1941), старшыня Пінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Біяграфія Скончыў Ленінградскую Фінансавую Акадэмію (1937).
Рана застаўся без бацькі, дапамагаў маці гадаваць 8 дзяцей. Скончыў 2 класы пачатковай школы. У 12 гадоў пайшоў батрачыць. У 1923 годзе паступіў на працу ў сельсавет, уступіў у камсамол. Неўзабаве быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі.
З 1930 года працаваў загадчыкам спачатку Суражскага, пасля Любанскага раённага фінаддзела. З мая 1937 года прызначаны начальнікам Фінансава-бюджэтнай інспекцыі Народнага камісарыята фінансаў БССР.
У лістападзе 1937 года стаў выконваючым абавязкі наркама фінансаў БССР, замяніўшы на пасадзе рэпрэсаванага наркама Е. П. Жуковіча. З 28 ліпеня 1938 года па 1941 год быў наркамам фінансаў БССР.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1941—1944).
З 1944 па 1946 год — упаўнаважаным Народнага камісарыята нарыхтовак СССР па Беларускай ССР.
Са жніўня 1946 года — старшыня Пінскага абласнога выканаўчага камітэта.
У маі 1948 года быў прызначаны начальнікам Групы нарыхтовак Савета Міністраў БССР.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940—1950).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Народныя камісары фінансаў БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання