Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці — фонд спартсменаў Беларусі, створаны ў жніўні 2020 года, аказвае фінансавую, псіхалагічную, арганізацыйную ды іншую дапамогу пацярпелым ад рэжыму, узаемадзейнічае з міжнароднымі арганізацыямі ў розных відах спорту.
Фонд створаны вядомымі спартыўнымі функцыянерамі і спартсменамі — чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў і іншых міжнародных спаборніцтваў. У красавіку 2022 года прызнаны КДБ Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем. У верасні 2026 года па справе Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі Сяргея Высоцкага. Раней у снежні 2022 года ў Мінску завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі заснавальніцу фонда Аляксандру Герасіменю і выканаўчага дырэктара Аляксандра Апейкіна; у 2026 за ўдзел у фондзе і яшчэ па некалькіх артыкулах крымінальнага кодэкса завочна асудзілі на 12 гадоў пазбаўлення волі экс-дырэктара алімпійскага цэнтра па фрыстайле Вадзіма Крывашэева.
Марафон Свабоды
7-16 жніўня 2021 года фондам быў арганізаваны анлайн-забег на дыстанцыю 2334 метры (па артыкуле 23.34 КоАП была асуджана большасць удзельнікаў мірных пратэстаў у 2020—2021 гадах у Беларусі).
Забег быў разбіты на 10 дзён і кожны дзень быў прымеркаваны вызначанай тэме: падтрымцы дзеячаў культуры, лекараў, журналістаў, студэнтаў, палітвязняў, жанчын, рабочых, спартсменаў, Фонду спартыўнай салідарнасці і бегу ў Новую БеларусьОнлайн-забег #MARATHONFORFREEDOM .
Гл. таксама
Белыя халаты
Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)