Алякса́ндр Я́каўлевіч Калі́тка (, в. Багушоўка Бабруйскага раёна — ? ) — савецкі беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр нарыхтовак БССР.

Біяграфія Скончыў Мінскую ВПШ (1959).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1947 года на педагагічнай рабоце ў Мінску, з 1949 на савецкай і партыйнай рабоце ў Мінскай вобласці.

з 1964 года працуе ў ЦК КПБ. У 1968 — 1974 гадах — 2-гі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КП Беларусі.

З 1974 года — міністр нарыхтовак Беларускай ССР.

Кандыдат у члены ЦК КПБ (1961—1971), член ЦК КПБ (1971—1981), член Рэвізійнай камісіі КПБ (1981—?). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967, 1971—1980).

Літаратура Калитко Александр Яковлевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-и. Т. 5. Биографический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: Бел. Сов. Энцикл, 1981. — С. 268.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Міністры нарыхтовак БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Другія сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ