Аліна Маратаўна Кабаева (нар. , ) — расійская спартсменка (мастацкая гімнастыка), грамадскі і палітычны дзеяч. З верасня 2014 года — Старшыня савета дырэктараў холдынгу «Нацыянальная Медыя Група». З 2016 года ўзначальвае савет дырэктараў ЗАТ «Спорт-Экспрэс».

Алімпійская чэмпіёнка на Гульнях 2004 года ў індывідуальным мнагабор’і і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года ў індывідуальным мнагабор’і. Двухразовая абсалютная чэмпіёнка свету (1999 і 2003). Пяціразовая абсалютная чэмпіёнка Еўропы (1998—2000 2002, 2004). Шасціразовая абсалютная чэмпіёнка Расіі (1999—2001, 2004, 2006—2007). Заслужаны майстар спорту Расіі.

Член Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія» (2001—2005). Член Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі (2005—2007). Дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійска Федэрацыі 5-га (2007—2011) і 6-га скліканняў (з 4 снежня 2011 года па 15 верасня 2014 года).

Узнагароджана ордэнамі Дружбы (2001) і «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (2005), а таксама Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2013).

Катэгорыя:Гімнасты Расіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы Катэгорыя:Чэмпіёны свету Катэгорыя:Кандыдаты педагагічных навук Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VI склікання Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Расіі Катэгорыя:Члены «Адзінай Расіі»