Наталля Аляксандраўна Лаўрова (; , — , Пензенская вобласць) — расійская гімнастка, чатырохразовая чэмпіёнка Еўропы, пяціразовая чэмпіёнка свету, першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях (акрамя яе гэтага пазней дабіліся Алена Пасевіна і Анастасія Блізнюк у групавых практыкаваннях, а таксама Яўгенія Канаева ў асабістым мнагабор’і). Першая гімнастка, якой удалося выйграць Алімпійскія гульні ў 16 гадоў. Заслужаны майстар спорту Расіі (2000), трэнер зборнай Расіі па мастацкай гімнастыцы. Загінула ў аўтамабільнай аварыі.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Наталля Аляксандраўна Лаўрова · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.