«Фармат» — беларускі аматарскі футбольны клуб з аграгарадка Пагранічная Брэсцкай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Колас» у горадзе Камянец.

Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 2020 годзе пад назвай «Еўраэкспарт» і базаваўся ў Высокім. У сезоне 2020 выступаў у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу.

У першым туры Другой лігі матч з бярозаўскім «Крэчатам» завяршыўся з лікам 0:0. Спачатку «Крэчат» паскардзіўся на незарэгістраванага іграка ў саперніка і атрымаў тэхнічную перамогу 3:0. Пасля «Еўраэкспарт» знайшоў у «Крэчата» дакладна такога ж іграка. У выніку, абедзвюм камандам залічаны тэхнічныя паражэнні. У сезоне 2021 «Еўраэкспарт» быў аўтсайдарам лігі, заняўшы апошняе месца ў Брэсцкім дывізіёне, а ў 2022 годзе стаў серадняком у Брэсцкай вобласці, атрымаўшы выніковае шостае месца з трынаццаці каманд.

У пачатку 2023 года каманда змяніла назву на «Фармат», а месца дыслакацыі на аграгарадок Пагранічная.

Папярэднія назвы 2020—2022: «Еўраэкспарт» (Высокае) з 2023: «Фармат» (Пагранічная)

Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2020 Чэмпіянат Брэсцкай вобласці (Д4) 8 18 5 2 11 31–57 17 2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 8 14 1 2 11 14–73 5 1/128 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 16 2 0 0 2 4–9 2022 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 3 10 4 2 4 20–24 14 1/128 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 6 10 1 0 9 8–46 3 2023 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 3 18 13 2 3 80–36 41 1/64 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 6 2 0 0 2 0–6

Крыніцы

Фармат Пагранічная

Катэгорыя:Высокае Катэгорыя:Пагранічная