Сахалі́нскі залі́ў () — заліў Ахоцкага мора паміж узбярэжжам Азіі на поўнач ад вусця ракі Амур і паўночным ускрайкам вострава Сахалін.
Заліў шырока адчынены на поўнач, а на поўдні звужаецца і пераходзіць у Амурскі ліман. Пралівам Невяльскога злучаецца з Татарскім пралівам і Японскім морам. Шырыня заліва дасягае 160 км, глыбіні да 50 м. Прылівы няправільныя, сутачныя, вышынёй да 2—3 м. Ад лістапада да чэрвеня заліў укрыты лёдам.
Вядзецца прамысловае рыбалоўства. Ва ўсходняй частцы Сахалінскага заліва знаходзіцца порт Маскальво.
Літаратура
Сахалинский залив // Большая советская энциклопедия: [в 49 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский. — 2-е изд. — М.: Большая советская энциклопедия, 1955. — Т. 38. Самойловка−Сигиллярии. — С. 154. Сахалинский залив // Словарь современных географических названий./ Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.
Спасылкі Сахалинский залив // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Залівы Ахоцкага мора Катэгорыя:Залівы Сахалінскай вобласці Катэгорыя:Залівы Хабараўскага края