Расмус Андрэсен (, нар. , Эсэн, Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ) – нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя, дэпутат Еўрапейскага парламента IX склікання.

Біяграфія Андрэсен правёў дзяцінства з большага ў Фленсбургу і належыць да дацкай меншасці Паўднёвага Шлезвіга2019 electoral campaign presentation , The Greens (in German). Скончыў школу ў Фленсбургу, у 2009 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне адміністрацыі і камунікатыўных навук ва ў Даніі. Падчас вучобы з 2008 года працаваў у Фолькетынгу. Вучыцца на магістра па спецыяльнасці «Кіраванне» ў Гагенскім завочным універсітэце.

Палітычная кар’ера Пачаў займацца палітычнай дзейнасцю ў падлеткавым узросце, уступіўшы ў Саюз 90/Зялёныя (Германія) і (Данія). Да 2014 года займаў розныя пасады ў моладзевых групах абедзвюх партый, быў, між іншым, старшынёю «» на зямельным узроўні. У 2012 годзе стаў членам зямельнай рады партыі Саюз 90/Зялёныя, у 2013 годзе ўпершыню ўвайшоў у гарадскую раду Фленсбурга.

З 2009 па 2019 год Андрэсен быў членам ад Фленсбургу. На момант першага абрання ён быў самым маладым дэпутатам зямельнага парламента (23 года). З 2017 па 2019 год займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Andresen legt Mandat nieder , press release of 1 July 2019..

Па выніках стаў дэпутатам Еўрапейскага парламента. З таго часу працуе ў Камітэце па бюджэце. Таксама з’яўляецца каардынатарам парламенцкай групы партыі Саюз 90/Зялёныя ў камітэцеKoert Debeuf (22 November 2019), The EU debate on its own resources ..

У дадатак да даручэнняў камітэта Андрэсен уваходзіць у дэлегацыю парламента па сувязях з КанадайRasmus Andresen Еўрапейскі парламент.. Таксама з’яўляецца членам Еўрапейскага інтэрнэт-форумуMembers European Internet Forum., Members . і міжгрупы Еўрапейскага парламента па морах, рэках, астравах і прыбярэжных зонахMembers 2019-2024 European Parliament Intergroup on Seas, Rivers, Islands and Coastal Areas..

Іншыя віды дзейнасці Чалец-заснавальнік з 2010 годаGründungsmitglieder

Палітычныя пазіцыі 16 сакавіка 2021 года ўзяў шэфства над Ігарам Банцарам, франтменам гурта «» і беларускім палітычным зняволеным.

У маі 2021 года Андрэсен далучыўся да групы з 39 заканадаўцаў, пераважна з партыі Саюз 90/Зялёныя з Еўрапарламента, якая ў лісце заклікалі лідараў Германіі, Францыі і Італіі не падтрымліваць расійскі арктычны праект здабычы звадкаванага прыроднага газу «» коштам 21 мільярда даляраў ЗША ў сувязі з праблемамі для кліматуKate Abnett and Simon Jessop (May 19, 2021), EU lawmakers urge France, Germany, Italy to ditch Arctic LNG 2 support Reuters..

Зноскі

Спасылкі Профіль еўрадэпутата

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя