Х-32 Бекас — лёгкі шматмэтавы самалёт.

Распрацоўка ўкраінскай фірмы Ліліенталь. Самалёт Х-32 серыйна стаў выпускацца з 1993 года. Па аэрадынамічнай кампаноўцы ўяўляе сабой падкоснывысокаплан са штурхаючай сілавой ўстаноўкай, абсталяваны трохпадпорнымі непрыбіраючыміся шасі. Самалёт Х-32 «Бекас» двухмесны, з тандэмным размяшчэннем пілотаў. Самалёт лёгка рэагуе на дзеянні пілота, вельмі хутка выходзіць са штопара, і даруе пілотам шмат якія памылкі.

Абсталяванне На самолёце маюцца штурхачовы рухавік Rotax-582, 64 л.с. ці Rotax-912, 80√100 л.с., вінт перастаўнога шага ВПШ-2 "Дончак" ці падобны да яго.

Аварыі 19 мая 2011 года, а 18:50 паводле мінскага часу, пры сяданні каля пасёлку Кастрычніцкі Міхайлаўскага раёна Разанскай вобласці, сутыкнуўся з зямлёй і разбіўся самалёт, які належаў авіяцыйнаму клубу «АЭРО-МИКС», які праводзіў хімічную апрацоўку сельскагаспадарчых сельскагаспадарчых угоддзяў. Пілот загінуў.

22 чэрвеня 2011 года ў Катоўскім раёне Адэскай вобласці зваліўся самалёт „Бекас“, які праводзіў апрацоўку сельскагаспадарчых угоддзяў. Пілот загінуў.

9 ліпеня 2011 года ў паселішчы Рось Ваўкавыскага раёна разбіўся самалёт, які належаў «Пружаны Авіяхімсервіс». Самалёт прымаў удзел у пошуках зніклай у лесе жанчыны. На вельмі малой вышыні ён зваліўся на гаражы. Пілот загінуў.

25 ліпеня 2020 года ў в. Ільлінцы Прысценскага раёна (Расія) звышлёгкі самалёт зачапіў лініі электраперадач і разбіўся. Пілот загінуў.

Мадыфікацыі Х-32 — асноўная мадыфікацыя. Х-32Н — гідрасамалёт, прызначаны для сядання на вадзяную паверхню. Х-32СХ — сельскагаспадарчы варыянт. Х-32УТ — вучэбны варыянт. Х-34 — самалёт на 2-3 месцы.

Характарыстыкі Узмах крыла, м 9.00 Даўжыня, м 6.55 Вышыня, м 1.31 Плошча крыла, м2 12.33 Маса пустога максімальная ўзлётная 550 Тып рухавіка 1 ПД Rotax-912 Магутнасць, л.с. 1 х 100 Максімальная хуткасць, км/г 180 Крэйсерная хуткасць, км/г 125 Працягласць палёту, г звычайная 3.3 варыянт з 90 л паліва 7.5 Хуткапад’ёмнасць, м/хв. 480 Практычная вышыня, м 4000 Экіпаж, чал. 2

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Самалёты агульнага прызначэння Катэгорыя:Самалёты Украіны