Югаславія ўдзельнічала ў конкурсе песні Еўрабачанне з 1961 па 1992, прапусціўшы пры гэтым конкурсы з 1977 па 1980, а таксама ў 1985. За ўсю гісторыю свайго ўдзелу Югаславія змагла аднойчы здабыць перамогу, гэта адбылося ў 1989, калі краіну прадстаўляў гурт Riva, з песняй Rock me.
Першай удзельніцай у 1961 годзе стала Ліліана Пятровіч, яна заняла на конкурсе 8-е месца. У цэлым акрамя перамогі 1989 года, лепшыя вынікі на конкурсе ад Югаславіі паказалі Лола Навакавіч у 1962, Даніэль у 1983 і гурт Novi fosili ў 1987, усе яны ў гады свайго ўдзелу занялі чацвертыя месцы.
У 1991 годзе пачаўся працэс распада Югаславіі, аб сваёй незалежнасці аб'явілі Боснія і Герцагавіна, Македонія, Славенія і Харватыя. Што датычыцца Сербіі і Чарнагорыі, яны пагадзіліся захаваць цесны саюз, і такім чынам склалі скарочаную версію Югаславіі. Такім чынам Югаславія ў асобе Сербіі і Чарнагорыі ўдзельнічала ў конкурсе 1992 года. Гэта быў апошні югаслаўскі ўдзел.
З 1993 года Боснія і Герцагавіна, Славенія і Харватыя пачалі асобны ўдзел у конкурсе. Македонія прыядналася да конкурса ў 1998 годзе, а Сербія і Чарнагорыя (у складзе адной краіны) у 2004. Аднак потым краіна таксама распалася, і з 2007 года Сербія і Чарнагорыя прымаюць удзел у конкурсе асобна адна ад другой.
За 27 гадоў удзелу Югаславія атрымала 1013 балаў.
Удзельнікі
+Легенда табліцыПераможцаДругое месцаТрэцяе месцаЧацвёртае месцаПятае месцаАпошняе месцаАўтаматычны праход у фіналНе прайшла ў фіналНе ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал Месца Балы Месца Балы 1961 Ліліана Пятровіч Сербскахарвацкая Неке давне звезде Некаторыя старажытныя зоркі 8 9Паўфіналаў не было 1962 Лола Навакавіч Сербскахарвацкая Не пали светло у сумрак Не палі святло ў прыцемках 4 10 1963 Віцэ Вукаў Сербскахарвацкая Бродови Караблі 11 3 1964 Сабахудзін Курт Сербскахарвацкая Живот је склопио круг Жыццё прайшло поўны круг 13 0 1965 Віцэ Вукаў Сербскахарвацкая Чежња Туга 12 2 1966 Берта Амброж Славенская Brez besed Без слоў 7 9 1967 Ладо Лескавар Славенская Vse rože sveta Усе кветкі свету 8 7 1968 Лучы Капурсо і Хамо Хайдарходжыч Сербскахарвацкая Један дан Аднойчы 7 8 1969 Ivan & 3M Сербскахарвацкая Поздрав свијету Прывітанне свету 13 5 1970 Ева Сршэн Славенская Pridi, dala ti bom cvet Падыдзі, я падару табе кветку 11 4 1971 Крунаслаў Слабінац Сербскахарвацкая Твој дјечак је тужан Твой хлопец сумны 14 68 1972 Тэрэза Кесовія Сербскахарвацкая Музика и ти Музыка і ты 9 87 1973 Здраўка Чоліч Сербскахарвацкая Гори ватра Агонь гарыць 15 65 1974 Korni Grupa Сербскахарвацкая Генерација '42 Пакаленне '42 12 6 1975 Pepel In Kri Славенская Dan ljubezni Дзень кахання 13 22 1976 Ambasadori Сербскахарвацкая Не могу скрити своју бол Не магу схаваць свой боль 17 10Не ўдзельнічала ў 1977—1980 гадах 1981 Сеід Меміч Вайта Сербскахарвацкая Лејла Лейла 15 35Паўфіналаў не было 1982 Aska Сербскахарвацкая Хало, хало Прывітанне, прывітанне 14 21 1983 Даніэль Сербскахарвацкая Џули Джулі 4 125 1984 Улада і Ізольда Сербскахарвацкая Ciao, amore Вітаю, дарагая 18 26 1985 Зорыца Конджа і Ёсіп Генда Сербскахарвацкая Покора ПакаяннеЗнялі заяўку 1986 Дорыс Драгавіч Сербскахарвацкая Жељо моја Маё жаданне 11 49Паўфіналаў не было 1987 Novi fosili Сербскахарвацкая Ја сам за плес Я хачу танцаваць 4 92 1988 Srebrna Krila Сербскахарвацкая Мангуп Махляр 6 87 1989 Riva Сербскахарвацкая Rock Me Раскачай мяне 1 137 1990 Тайчы Сербскахарвацкая Хајде да лудујемо Давайце адарвемся 7 81 1991 Бэбі Дол Сербскахарвацкая Бразил Бразілія 21 1 1992 Extra Nena Сербскахарвацкая Љубим те песмама Цалую цябе песнямі 13 44Не ўдзельнічала ў 1993—2002 гадахЗ 2003 года краіна не існуе
Правядзенне Еўрабачання ў краіне Год Горад Арэна Вядучыя 1990 Заграб Канцэртная зала імя Ватрослава Лісінскага Хельга Влаховіч і Олівер Влакар
Гісторыя галасавання Станам на год гісторыя галасавання Югаславіі выглядае наступным чынам:
Большасць балаў аддалі Месца Краіна Балы 1 95 2 94 3 93 4 81 5 70 Большасць балаў атрымалі Месца Краіна Балы 1 80 2 69 3 68 4 63 5 59
Фотагалерэя
Спасылкі Афіцыйны сайт конкурса песні Еўрабачанне
Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Музыка Югаславіі