Ганна Міхайлаўна Эйсмант — беларуская журналістка.
Біяграфія Нарадзілася ў Гродна. Вучылася на факультэце журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Радыё і тэлебачанне». У 2020 годзе мадэльер Аляксандр Варламаў заявіў, што прыкладна ў 2002 годзе пазнаёміў Ганну Эйсмант з Аляксандрам Лукашэнка на прыватнай вечарыне, што, па яго сцверджанню, паспрыяла кар’ернаму росту Ганны, яе брата і яго жонкіАнна Эйсмонт Белорусский модельер рассказал об отправке женщин в баню к Лукашенко«Анна Эйсмонт в бане» — откуда взялосьБелорусский модельер рассказал, как водил женщин в баню к Лукашенко.
У 2003 году скончыла БДУ. Працавала на Радыё Рокс, затым стала вядучай спартыўных навін на каналах Белтэлерадыёкампаніі. Пасля стала аўтарам тэлефільмаў пра беларускіх спартсменаў і спартсменак. У 2013—2014 гадах яе фільм аб хакеісце Руслане Салее атрымаў узнагароды Беларускай асацыяцыі спартыўнага друку і Міжнароднага фестывалю спартыўных фільмаў. У 2017 году атрымала ўзнагароду Міжнароднага алімпійскага камітэта «у знак прызнання выдатнага ўкладу ў прапаганду і развіццё ідэй удзелу жанчын і дзяўчат у спорце»Автор и ведущая проекта «Женщины и спорт» Анна Эйсмонт награждена дипломом МОК.
Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі
Паводле дадзеных «BYPOL», праз атрыманыя аўдыёзапісы і нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты. Эйсмант уваходзіць у гэты лікПредварительная проверка BYPOL по факту смерти Романа Бондаренко .
Сям’я Брат Іван Міхайлавіч Эйсмант, старшыня Белтэлерадыёкампаніі. Міліцыянер па прафесіі Іван прыйшоў на тэлебачанне па пратэкцыі сястры.
У шлюбе, ёсць дачка Іванка.
Зноскі
Спасылкі Анна Эйсмонт: «Горжусь тем, что занимаюсь любимым делом»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродне Катэгорыя:Журналісты Беларусі