Сяргей Кучмель (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Энергетыка».

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў дублі «Мінска», а ў 2017—2018 гадах выступаў за дубль «Гарадзеі». У пачатку 2019 года далучыўся да «Слоніма-2017». У ліпені 2019 года пакінуў слонімскі клуб і працягнуў сваю кар’еру ў камандзе Другой лігі «Ашмяны-БДУФК».

У 2021—2023 гадах выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», а ў пачатку 2024 года далучыўся да мінскага «Энергетыка».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДАТУ