Айхштэт-Інгальштацкі каталіцкі ўніверсітэт () — нямецкая недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаны ў гарадах Айхштэт і Інгальштат.

Агульная характарыстыка У параўнанні з іншымі нямецкімі ўніверсітэтамі гэта даволі невялікая навучальная ўстанова з 4 800 студэнтамі (2019). Тым не менш, гэта найбуйнейшы недзяржаўны ўніверсітэт у Германіі. Універсітэт мае свой галоўны кампус ў Айхштэце (будынкі знаходзяцца ў цэнтры горада ці ў некалькіх хвілінах хады) і яшчэ адзін кампус у Інгальштаце, на месцы першага баварскага ўніверсітэта, заснаванага яшчэ ў 1472 годзе.

Факультэты Факультэт каталіцкай тэалогіі Факультэт філасофіі і адукацыі Факультэт моў і літаратуры Факультэт гісторыі і сацыяльных навук Факультэт матэматыкі і геаграфіі Факультэт бізнес-адміністравання і эканомікі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты