Леапольд Сямёнавіч Аўэр (таксама Леў Сямёнавіч; ням. Leopold Auer, венг. Auer Lipót; , , Венгрыя — , Лошвіц, паблізу Дрэздэна) — расійскі скрыпач яўрэйскага паходжання, педагог, дырыжор і кампазітар.

Вучань Якаба Донта і Ёзэфа Іаахіма. З’яўляецца заснавальнікам рускай скрыпічнай школы. Выхаваў звыш 300 вучняў (Канстанцін Горскі, М. Б. Палякін, Яша Хейфец, Яфрэм Цымбаліст, М. Эльман, Іосіф Ахрон, Д. Берцье, Цэцылія Ганзен і іншыя). Выкладаў у Пецярбургскай кансерваторыі з 1868 па 1918 год. У 1918 годзе эміграваў у ЗША.