Ярамір Ягр (; нар. , , Чэхаславакія) — чэшскі прафесійны хакеіст, які выступае на пазіцыі крайняга нападніка за клуб «», уладальнікам якога ён з’яўляецца з лета 2011 года. Займае другое месца па ачках у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ і пятае месца па ачках у плэй-оф Кубка Стэнлі. Па галах у чэмпіянатах НХЛ займае трэцяе месца, пры гэтым з’яўляецца самым выніковым сярод еўрапейцаў за ўсю гісторыю НХЛ па галах, ачках, перадачах як у рэгулярных чэмпіянатах, так і ў плэй-оф. Займае чацвёртае месца ў гісторыі па колькасці праведзеных матчаў у чэмпіянатах НХЛ.
Двойчы заваёўваў Кубак Стэнлі ў складзе «Пітсбург Пінгвінз» (1991, 1992). Са зборнай Чэхіі станавіўся алімпійскім чэмпіёнам (1998) і двойчы чэмпіёнам свету (2005, 2010). Член «Трайнога залатога клуба» (з 15 мая 2005 года). Член Залы славы чэшскага хакея (з 4 лістапада 2008 года). У 2017 годзе ўключаны ў спіс 100 найвялікшых хакеістаў за ўсю гісторыю НХЛ на думку самой лігі.
На момант пачатку сезона 2020/2021 за ўсю кар’еру ў зборнай і клубах правёў 2542 гульні, набраў 2726 ачкоў (1107 шайб і 1619 перадач). Па колькасці закінутых шайб у афіцыйных матчах займае 1-е месца за ўсю гісторыю хакея.
Катэгорыя:Хакеісты Чэхаславакіі Катэгорыя:Хакеісты Чэхіі Катэгорыя:Хакеісты НХЛ Катэгорыя:Хакеісты КХЛ Катэгорыя:Ігракі ХК Рытыржы Кладна Катэгорыя:Ігракі «Пітсбург Пінгвінз» Катэгорыя:Ігракі ХК Бальцана Катэгорыя:Ігракі «Вашынгтон Кэпіталз» Катэгорыя:Ігракі «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» Катэгорыя:Ігракі ХК Авангард Омск Катэгорыя:Ігракі «Філадэльфія Флаерз» Катэгорыя:Ігракі «Далас Старз» Катэгорыя:Ігракі «Бостан Бруінз» Катэгорыя:Ігракі «Нью-Джэрсі Дэвілз» Катэгорыя:Ігракі «Фларыда Пантэрз» Катэгорыя:Ігракі «Калгары Флэймз» Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхаславакіі па хакеі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па хакеі Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Стэнлі Катэгорыя:Уладальнікі Харт Трофі Катэгорыя:Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па хакеі з шайбай Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Чэхіі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па хакеі з шайбай Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года