Патрык Раян ( — ) — амерыканскі лёгкаатлет ірландскага паходжання. На Алімпійскіх гульнях 1920 года выйграў залаты медаль у кіданні молата з вынікам 52,875 метраў і сярэбраны медаль у кіданні вагі ў 56 фунтаў.

Выйграў чэмпіянат Ірландыі ў кіданні молата 11 разоў. У 1910 годзе эміграваў у ЗША, дзе пачаў працаваць у паліцыі Нью-Ёрка. 17 жніўня 1913 года на спаборніцтвах у Нью-Ёрку ўсталяваў першы афіцыйны сусветны рэкорд у кіданні молата — 57,77 м. Усяго ж 7 разоў станавіўся чэмпіёнам ЗША ў кіданні молата і 2 разы чэмпіёнам ЗША ў кіданні вагі ў 56 фунтаў. Падчас Першай сусветнай вайны ён уступіў у армію ЗША і служыў у Францыі. У 1924 годзе ён вярнуўся ў Ірландыю.

Катэгорыя:Кідальнікі молата Ірландыі Катэгорыя:Кідальнікі молата ЗША Катэгорыя:Ваенныя ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года