Крысціян Парш (; нар. , Сентготхард, Ваш) — венгерскі лёгкаатлет, кідальнік молата. Прадстаўляў сваю зборную на чатырох Алімпіядах — у 2004, 2008, 2012 і 2016 гадах. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2011 у Тэгу і чэмпіянату свету 2013 года ў Маскве. Чэмпіён Еўропы 2012 года ў Хельсінкі і 2014 года ў Цюрыху. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане.

Свой асабісты рэкорд Парш усталяваў 13 верасня 2006 года ў Цэле, Славенія. Снарад, пушчаны спартсменам, даляцеў да адзнакі 82,45 м. Парш таксама валодаў сусветным рэкордам сярод юніёраў, кінуўшы молат вагай 6 кг на 81,35 м у 2001 годзе ў Сомбатхеі, Венгрыя.

Катэгорыя:Кідальнікі молата Венгрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Венгрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы