Віталь Іванавіч Се́кун ( — ) — вучоны, псіхолаг і сацыёлаг, доктар псіхалагічных навук (1989).
Біяграфія В. І. Секун нарадзіўся ў горадзе Чарнігаў. У 1957 годзе скончыў Чалябінскі педагагічны інстытут, у 1966 годзе — Ленінградскі ўніверсітэт. У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование тренирующего действия представления у гимнастов»Персоналии белорусской социологии. Электронный справочник . З 1971 года працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі, з 1981 года — у Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Регуляция деятельности как фактор структурной организации личности». У 1991—2003 гадах В. І. Секун на пасадзе загадчыка аддзела сацыяльнай псіхалогіі асобы і калектыву Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2003 года выкладаў у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў Мінску.
Памёр В. І. Секун 26 чэрвеня 2004 года.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па псіхалогіі асобы, псіхічнай рэгуляцыі дзейнасці і паводзін чалавека, механізмах фарміравання свядомасці, па псіхалогіі кіравання, у галіне вывучэння сацыяльна-псіхалагічных праблем пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш. Распрацаваў тэорыю першасных і другасных рыс асобы і методыку іх ацэнкі.
Сярод апублікаваных прац: Индустриально-психологические особенности и взаимоотношения студентов. — Мн., 1976; Психология активности. — Мн., 1996; Особенности понимания демократии офицерским корпусом. (разам з с Л. Мальцавым) // Беларуская думка. — 2001. — № 10.
Літаратура
Спасылкі
Персоналии белорусской социологии. Электронный справочник
Катэгорыя:Псіхолагі СССР Катэгорыя:Псіхолагі Беларусі Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Расіі