Казма, або Кад'іма () — паселішча і мясцовасць на поўнач ад горада Кувейт. Вядома з VII ст. як адзін з найважнейшых гандлёвых портаў Персідскага заліва. У нашы дні вызначаецца дзякуючы аднайменнаму прафесійнаму футбольнаму клубу.

Казма ўпершыню ўзгадваецца ў 637 г. у сувязі з бітвай паміж арабамі і сасанідскім войскам. У сярэднявеччы ператварылася ў буйны порт у 4 днях караваннага шляху ад Басры. Тут была пабудавана крэпасць, горад цягнуўся амаль на 2 км уздоўж марскога берага. У XVI ст. роля гандлёвага порта значна знізілася з-за пірацтва. Аднак Казма пазначалася на еўрапейскіх картах XVIII ст. Падчас I Сусветнай вайны выкарыстоўвалася брытанцамі для транспартыроўкі параненых на месапатамскім фронце.

У 1964 г. быў заснаваны футбольны клуб «Аль-Казма».

З 2008 г. вядуцца археалагічныя раскопкі.

Спасылкі Kazma narrates stories of peace, war in Kuwait’s history Brian Ulrich, Kāzimah remembered: historical traditions of an early Islamic settlement by Kuwait Bay Kadhima : an Early Islamic settlement and landscape on Kuwait Bay

Катэгорыя:Геаграфія Кувейта