Уладзімір Сцяпанавіч Му́ха (нар. , в. Хваставічы, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне інфарматыкі і аўтаматычнага кіравання. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1996).

Біяграфія Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут у 1967 годзе. З 1968 года ў Беларускім універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1999 года загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па сістэмах і метадах апрацоўкі інфармацыі і аўтаматычнага кіравання. Распрацаваў асновы мнагамерна-матрычнага падыходу да мадэліравання мнагамерных сістэм і працэсаў.

Творы Многомерно-матричные полиномы Эрмита // Весці АН БССР. Сер. фіз.-мат. навук. 1990. № 4; Многомерно-матричная технология для полиномов Лягерра векторной переменной в вероятностных приложениях // Электромагнитные волны и электронные системы. 1998. Т. 3, № 4.

Літаратура

Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі