О́сцік — імя і прозвішча, у тым ліку роду Осцікаў.

Вядомыя асобы Крысцін Осцік (1363? — 1442/1443) — літоўскі баярын, кашталян віленскі (не пазней 1418—1442). Рыгор Станіслававіч Осцік (не пазней за 1478 — студзень 1519) — маршалак дворны літоўскі (1494—1500, 1509—1519), ваявода троцкі (1510—1519), сын Станькі Осцікавіча. Рыгор Рыгоравіч Осцік (? — 1557) — ваявода новагародскі (1542—1544), кашталян віленскі (1544—1557). Рыгор Юр’евіч Осцік (? — 1580) — вялікалітоўскі магнат. Дваранін каралеўскі (з 1569). Станіслаў Рыгоравіч Осцік (? — 1519) — ваявода полацкі (1519). Юрый Рыгоравіч Осцік (? — 1546 ці 1547) — вялікалітоўскі магнат. Маршалак гаспадарскі (1546). Юрый Юр’евіч Осцік (каля 1530 — 1579) — ваявода мсціслаўскі (1566—1578) і смаленскі (1578—1579).