Карсіканскі ўніверсітэт імя Паскаля Паолі () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў некалькіх гарадах на Корсіцы.

Гісторыя Універсітэт адчыніў свае дзверы 3 студзеня 1765 года падчас перыяду незалежнасці Корсікі. У свой час Вальтэр, Русо і Мантэск’ё наведвалі яго з візітамі. У 1768 годзе ён быў закрыты з пачаткам французскага панавання на Корсіцы. Пасля шматлікіх скаргаў і пратэстаў ён быў зноў адкрыты толькі ў 1981 годзе. Вучэльня названа ў гонар Паскаля Паолі, карсіканскага палітычнага і ваеннага дзеяча, старшыні ўрада Карсіканскай Рэспублікі ў 1755—1769 гадах.

Структура

Факультэты Факультэт мовазнаўства, мастацтваў і сацыяльна-гуманітарных навук Факультэт правазнаўства і паліталогіі Факультэт навукі і тэхнікі

Інстытуты і школы Інстытут здароўя Тэхналагічны інстытут Школа менеджменту і эканомікі / Інстытут дзелавога адміністравання Нацыянальны вышэйшы інстытут навучання і выхавання Інжынерная школа

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Корсіка