Уладзімір Паўлавіч Дзямідчык (, г. Барысаў, БССР — ) — таджыкскі вучоны-арабіст, доктар філалагічных навук.
Біяграфія Нарадзіўся ў Барысаве. Скончыў усходні факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1954). Патрапіў на працу ў Душанбэ. Працаваў выкладчыкам у Таджыкскім універсітэце. Паралельна працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук Таджыкскай ССР. Чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах Сірыі, Егіпта, Ірака, Палесціны, Іарданіі, Судана, Лівана. Вучоны рыхтаваў аспірантаў, дапамагаў у вывучэнні нацыянальных літаратурных помнікаў.
Стварыў «Падручнік арабскай мовы» (1958), «Нарыс сучаснай арабскай літаратуры» (1965). Выдаў кнігу па суданскай паэзіі XX стагоддзя: «Суданская паэзія XX ст.» (Душанбэ, 1972).
Займаўся рукапісамі арабскіх філосафаў, географаў і падарожнікаў, перакладаў іх тэксты на рускую мову. Пісаў вершы, апавяданні.
Спасылкі Беларусы ў свеце. Арабіст Уладзімір Дзямідчык
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барысаве Катэгорыя:Арабісты Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта Катэгорыя:Усходазнаўцы СССР Катэгорыя:Вучоныя Таджыкістана