«Маці з плошчы Мая» () — аргенцінская праваабарончая арганізацыя, створаная ў 1977 годзе ў адказ на распачаты ваеннай дыктатурай Хорхэ Відэлы працэс нацыянальнай рэарганізацыі і з мэтай пошуку зніклых дысідэнтаў. Пазней мэтай руху стала таксама раскрыццё злачынстваў супраць чалавецтва рэжыму, асуджэння і пакарання.
Назва руху паходзіць ад плошчы Мая перад прэзідэнцкай рэзідэнцыяй у Буэнас-Айрэсе, дзе 30 красавіка 1977 года пачаліся жаночыя пратэсты, якія патрабавалі звестак пра лёс сваіх зніклых дзяцей. Пратэсты заставаліся сядзячымі, але з увядзеннем надзвычайнага стану былі разагнаныя паліцыяй.
Пасля аднаўлення дэмакратыі «Маці з плошчы Мая» працягнулі свае дэманстрацыі з патрабаваннямі пакарання ваенных, якія ўдзельнічалі ў звяржэнні Ісабель Перон, і дабіліся сваёй мэты ў 1985 годзе.
«Маці з плошчы Мая» сталі першай арганізацыяй, узнагароджанай прэміяй Сахарава за свабоду думкі (1992).
Стварэнне У 1976—1983 гадах ваенная хунта ў Аргенціне праводзіла гэтак званую брудную вайну — тэрор, пераслед і выкраданні дысідэнтаў, сацыялістаў, левых пераністаў (партызан-мантанерас). Пасля катаванняў эскадроны смерці хавалі забітых у палях ці безыменных магілах.
30 красавіка 1977 года 13 жанчын на чале з Асусенай Вільяфлор дэ Вінсенці сабраліся на плошчы Мая перад прэзідэнцкім палацам Каса Расада ў Буэнас-Айрэсе, нягледзячы на забарону сходаў больш за тры чалавекі. У кожнай з іх ваенныя «забралі» прынамсі аднаго нашчадка.
Такія шэсці сталі паўтарацца шточацвер, паступова колькасць удзельніц расла. Яны насілі белыя шалікі як сімвал падгузкаў сваіх зніклых дзяцей, на якіх пісалі іхнія імёны і даты нараджэння. Шпацыруючы парамі, мацяркі спрабавалі дамагчыся ад урада спынення парушэння правоў чалавека.
Дзейнасць thumb|Белы шалік стаў сімвалам «Мацярок з плошчы Мая» «Маці з плошчы Мая» сталі першым значным арганізаваным рухам, які супрацьстаяў аргенцінскаму рэжыму. Такая нетрадыцыйная для жанчын Лацінскай Амерыкі актыўнасць стала шмат для каго нечаканасцю і дапамагла прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека на міжнароднай арэне і разбурыць прапагандысцкія міфы хунты. «Purdue University Press», article, «Textual Strategies to Resist Disappearance and the Mothers of Plaza de Mayo», 2007. Accessed: May 4, 2015..
Улады рэагавалі рэакцыйнымі метадамі, называючы дзяячак руху «вар’яткамі»Lester Kurtz. «Movements and Campaigns», Nonviolent Conflict website, N.p., n.d. Web. 16 December 2012.
10 снежня 1977 годзе, у Міжнародны дзень правоў чалавека, «Маці з плошчы Мая» распаўсюдзілі газету з імёнамі сваіх зніклых дзяцей. Той жа ночы заснавальніца руху Асусена Вільяфлор была выкрадзеная, катаваная і выкінутая з самалёта. «Gariwo», article, «Azucena Villaflor: A Mother of the Plaza de Mayo». Accessed: May 4, 2015.; падобны лёс спаткаў яшчэ з тузін дзяячак руху. Рэшткі некаторых з іх дагэтуль не знойдзеныя. Знікненне французскіх манашак Леані Дуке і Аліс Дамон выклікала міжнароднае абурэнне і заклікі да ААН расследаваць злачынствы супраць чалавецтва, аднак аргенцінскія ўлады заявілі пра сваю недатычнасць да выкрадання французскіх грамадзянак.
У 2005 годзе судмедэксперты выявілі рэшткі цел, зарытых на беразе пляжу Санта Тэрэсіта каля Буэнас-Айрэса. Па выніках ДНК-тэсту сярод іх былі ідэнтыфікаваныя Асусена Вільяфлор і яшчэ дзве з пачынальніц руху, «зніклых» у 1977. Los Angeles Times, article, "Argentines Remember a Mother Who Joined the 'Disappeared' ", 24 March 2006. Accessed: May 4, 2015..
У 1983 годзе ваенныя дыктатуры пачалі раскрываць інфармацыю пра злачынствы рэжыму, назваўшы колькасць зніклых падобным чынам — больш за 9000 чалавек. Аднак «Маці з плошчы Мая» сцвярджаюць, што іхняя колькасць магла дасягаць 30 000. Большасць з іх былі старшакласнікамі, студэнтамі, маладымі спецыялістамі, прафсаюзнымі работнікамі ва ўзросце найчасцей да 35 гадоў.
У 1984 годзе ў распазнанні знойдзеных парэштак арганізацыі дапамагала генетык ЗША Мэры-Клэр Кінг. У 1985 годзе была арганізавана дзяржаўная камісія па рассьледаванні знікненняў, аднак пасля пагроз ваенных захапіць уладу парламент Аргенціны ў 1986 годзе прыпыніў следства.
thumb|«Маці з плошчы Мая» з прэзідэнтам Нестарам Кіршнерам У 2003 годзе Кангрэс скасаваў дзеянне гэтага , а ў 2005 годзе ён і ўвогуле быў прызнаны неадпаведным канстытуцыі. За часам кіравання Нестара Кіршнера расследаванне ваенных злачынстваў аднавілася. Большасць удзельнікаў хунты былі асуджаныя за злачынствы супраць чалавечнасці. «comisionjuiciocampodemayo.wordpress.com», article, «Listado de condenados por delitos de lesa humanidad», March 19, 2012. Accessed: February 7, 2018..
Пасля зрынання дыктатуры «Маці з плошчы Мая» ўдзельнічаюць у адстойванні чалавечых, палітычных і грамадзянскіх правоў у Лацінскай Амерыцы і па ўсім свеце. University of Denver, Case Specific Briefing Paper, «Mothers of the Plaza de Mayo: First Responders for Human Rights», 2011. Accessed: May 4, 2015.. З дапамогай «Бабуляў з плошчы Мая» яны здолелі знайсці 256 зніклых дзяцей, адабраных немаўлятамі ў жанчын, якія нарадзілі іх у турмах ці лагерах.
У 1986 годзе «Маці з плошчы Мая» падзяліліся на дзве часткі. Першая, вядомая як «заснавальнікі», сканцэнтравалася на заканадаўчай дзейнасці, пошуку парэштак зніклых дзяцей, давядзенні злачынцаў да суду. Больш радыкальнае крыло — «Асацыяцыя Мацярок з плошчы Мая» — працягнулі палітычную дзейнасць, якой займаліся іхныя зніклыя дзеці. Яны адмовіліся ад дзяржаўнай дапамогі і кампенсацый, паабяцаўшы не прызнаваць сваіх дзяцей мёртвымі, пакуль дзяржава перад імі не павініцца. «The Oxford International Encyclopedia of Peace», Volume 2, «Early Christianity and Antimilitarism — Mass Violence and Trends», 2010. Accessed: May 4, 2015.. Гэтую фракцыю падтрымала моладзь, прыхільная да сацыялізму.
26 студзеня 2006 года ўдзельніцы «Асацыяцыі Мацярок з плошчы Мая» правялі свой «Апошні марш супраціву», паколькі лічаць, што «ворага ў Доме ўрада больш няма». Яны ўхвалілі дзейнасць прэзідэнта Нестара Кіршнера ў прызнанні неканстытуцыйнымі «Закона поўнага спынення» і «», паводле якіх злачынцы заставаліся непакаранымі. «Маці з плошчы Мая — заснавальнікі» працягваюць як шточацвярговыя, так і штогадовыя маршы ў памяць пра змаганне з дыктатурай.
Бабулі
У 1977 годзе паўстала яшчэ адна жаночая арганізацыя, «Бабулі з плошчы Мая» (). Гэта аб’яднанне жанчын, якія займаюцца пошукам дзяцей, чые маці былі забітыя ў часы дыктатуры.
Прэміі і ўзнагароды Прэмія Сахарава за свабоду думкі (Еўрасаюз, 1992); Медаль гёзаў (Нідэрланды, 1997); Прэмія ЮНЕСКА за мірную адукацыю (1999).
Гл. таксама Жанчыны ў белым
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Асацыяцыя Мацярок з плошчы Мая Madres de Plaza de Mayo — Línea Fundadora
Катэгорыя:Буэнас-Айрэс Катэгорыя:Брудная вайна Катэгорыя:Жаночыя арганізацыі Катэгорыя:Праваабарончыя арганізацыі Катэгорыя:Палітычныя рухі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Сахарава Катэгорыя:З’явіліся ў 1977 годзе Катэгорыя:1977 год у Аргенціне Катэгорыя:Арганізацыі Аргенціны