Юрый Генадзьевіч Назаранка (нар. , Слонім, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларускі ваенны дзеяч. Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр з 2020 года. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Біяграфія Нарадзіўся 17 красавіка 1976 года ў Слоніме Гродзенскай вобласці. Бацька — афіцэр, служыў у ваенна-паветраных сілах. Сям’я пераязджала разам з бацькам па розным кропкам былога Савецкага Саюза, а пасля распаду СССР вярнулася ў Беларусь.

У 1997 годзе скончыў факультэт унутраных войск Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Па яго заканчэнні быў размеркаваны ў 1-ю роту 3-й асобнай Чырвонасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння (воінская часць 3214), камандаваў ротай разведкі спецыяльнага прызначэння, быў начальнікам штаба 1-га батальёна, камандзірам 3-га батальёна спецыяльнага прызначэння гэтай воінскай часці. У 1998 годзе прайшоў кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага бярэтаИнтервью с командиром специального отряда быстрого реагирования внутренних войск полковником Юрием Назаренко.

З 2007 па 2009 год навучаўся на камандна-штабным факультэце Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2009 года стаў першым намеснікам камандзіра часці — начальнікам штаба воінскай часці 5526 у Брэсце.

З сакавіка 2010 года па кастрычнік 2014 года служыў у розных падраздзяленнях Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У кастрычніку 2014 года прызначаны камандзірам Спецыяльнага атраду хуткага рэагавання воінскай часці 3214, у лютым 2016 года — камандзірам спецыяльнага атраду хуткага рэагавання 3-й асобнай Чырвонасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння: 16 сакавіка 2016 года міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч пераўтварыў Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (САХР) у воінскую часць 3032 у складзе 3-й асобнай Чырвонасцяжнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Рашэнне зацвердзілі на прапанову камандзіра САХРа Назаранкі, бо ў атрада з’явіліся ўласныя службы.

З сакавіка 2018 года кіраваў штабам Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьЛукашенко назначил командующего внутренними войсками. 15 кастрычніка 2019 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — камандуючым унутранымі войскаміУказ Президента Республики Беларусь от 15 октября 2019 года № 379 «О Ю. Г. Назаренко» . 18 чэрвеня 2020 года Назаранку прысвоена воінскае званне генерал-маёра. 19 лістапада 2020 года прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекіУказ Президента Республики Беларусь от 18 июня 2020 года № 219 «О присвоении воинского звания» .

Назаранка кіраваў унутранымі войскамі, якімі ажыццяўлялася беспрэцэдэнтна жорсткае здушэнне мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 годаВ Беларуси проходят новые акции протеста.

Узнагароды медаль «За адзнаку ў воінскай службе» медаль «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін 31 жніўня 2020 года ўключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС. 29 верасня 2020 года Назаранка быў дададзены ў санкцыйнцыя спісы Вялікабрытаніі і Канады.

2 кастрычніка 2020 года Назаранку ўнеслі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША і Чорны спіс Еўрасаюза. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый ЗША было адзначана, што Назаранка нясе адказнасць за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі: кіраўнік унутраных войск МУС, ён знаходзіўся на перадавой, здушаў права на мірны пратэст, а таксама публічна падзякаваў вайскоўцам, якія ўдзельнічалі ў разгоне пратэстаў і журналістаў у Мінску. Савет Еўрапейскага саюза пры ўвядзенні санкцый адзначыў, што Назаранка як намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутранымі войскамі адказны за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіць МУС, у прыватнасці ўнутраныя войскі пад яго камандаваннем, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў, застаўшыся актыўным пры рэжыме Лукашэнкі ў якасці першага намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі.

13 кастрычніка 2020 года да кастрычніцкага пакету санкцый ЕС далучылася Швейцарыя, 20 лістапада — Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштейн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна.

Зноскі

Спасылкі Біяграфія Ю. Г. Назаранкі на сайце МУС Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь