«Наперад» () — амерыканскі 3D-анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2020 года. Пасля прэм’еры мультфільм быў названы адным з найлепшых сямейных фільмаў апошніх гадоў, выйграў прэмію «Сатурн» (2021) за «Найлепшы анімацыйны фільм», а таксама быў намініраваны на прэмію «Оскар».

Афіцыйны беларускі пераклад выйшаў у 2021 годзе на відэасэрвісе VOKA.

Сэжэт Дзеянне мультфільма разгортваецца ў казачным свеце, населеным эльфамі, тролямі, гоблінамі, аднарогамі і феямі. Пасля адкрыцця электрычнасці магія ім стала не патрэбна, таму яны лётаюць на самалётах і карыстаюцца мабільнымі тэлефонамі. Мама двух эльфаў — Іэна і Барлі Лайтфутаў — на 16-годдзе малодшага, Іэна, дала ім чароўны посах, які на дзень можа вярнуць да жыцця іх бацьку. Але для гэтага ім трэба знайсці яшчэ і чароўны камень, таму браты адпраўляюцца на пошукі магічнага артэфакта.

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2020 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Дана