Ліёнскі ўніверсітэт імя Клода Бернара () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліён.
Агульная характарыстыка Універсітэт, вядомы таксама як 1-ы Ліёнскі ўніверсітэт, спецыялізуецца ў галіне навукі і тэхнікі, аховы здароўя і спорту. Ён быў афіцыйна створаны ў 1971 годзе шляхам перагрупоўкі структурных адзінак да гэтага адзінага Ліёнскага ўніверсітэта: факультэта навук, заснаванага ў 1808 годзе, і факультэта медыцыны, заснаванага ў 1874 годзе. Сваёй назвай ён абавязаны французскаму фізіёлагу Клоду Бернару. З 2007 года ВНУ з’яўляецца часткай супольнасці універсітэтаў і ўстаноў, вядомай як Ліёнскі ўніверсітэт.
Структура Усходне-Ліёнскі медыцынскі факультэт Паўднёва-Ліёнскі медыцынскі факультэт Факультэт аданталогіі Факультэт навук Факультэт навук і тэхналогій Інстытут фармацэўтычных і біялагічных навук Інстытут прамысловай фармацыі Інстытут рэабілітацыйных навук і метадаў Ліёнскі тэхналагічны інстытут Ліёнскі інстытут судовых экспертыз Ліёнская політэхнічная школа Інстытут фінансавых навук і страхавання Нацыянальны вышэйшы інстытут навучання і адукацыі Інжынерная школа ў галіне хіміі і лічбавых навук Абсерваторыя
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Ліён