Ліёнскі ўніверсітэт імя братоў Люм’ер () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліён.

Агульная характарыстыка Універсітэт, вядомы таксама як 2-і Ліёнскі ўніверсітэт, спецыялізуецца ў галіне сацыяльна-гуманітарных навук. Ён быў афіцыйна створаны ў 1973 годзе шляхам перагрупоўкі структурных адзінак да гэтага адзінага Ліёнскага ўніверсітэта. З 2007 года ВНУ з’яўляецца часткай супольнасці універсітэтаў і ўстаноў, вядомай як Ліёнскі ўніверсітэт.

Структура Факультэт антрапалогіі, сацыялогіі і паліталогіі Факультэт эканомікі і кіравання Факультэт права Факультэт геаграфіі, гісторыі, мастацтва і турызму Факультэт філалогіі Факультэт літаратуразнаўства і мастацтваў Інстытут камунікацый Інстытут даследаванняў працы Інстытут прафсаюзнага навучання Інстытут псіхалогіі Інстытут прыкладной адукацыі і практыкі навучання Тэхналагічны інстытут

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Ліён