Сярэдняя школа № 1 вёскі Копішча — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў в. Копішча.
Навучанне вядзецца на рускай мове.
Гісторыя Спраектавана ў 2017 годзе як «Школа Паветраплавальнікаў» у складзе жылога раёна Новая Баравая архітэктарамі Кацярынай Кавалёвай, Кірылам Скарыніным, Дзмітрыем Сергіенем з архітэктурнай студыі Level80 Architects у камандзе з Творчай майстэрняй архітэктара Штэймана Г. Р. і студыяй Zrobym architects. Тэматыка афармлення школы была натхнёная суседнім старым аэрадромам, на фасадах будынка па задумцы павінна была быць размешчана карту свету і партрэты асоб з гісторыі авіяцыі. Інтэр’еры архітэктары прапанавалі аформіць у духу аэравакзалаШкола Воздухоплавателей | Новая Боровая.
З пункту гледжання аб’ёмна-планіровачнага рашэння, навучальны комплекс складаецца з двух навучальных карпусоў, злучаных фізкультурна-аздараўленчым комплексам. Натхнёныя дзіцячым садам з круглым дахам ад Tezuka architects, беларускія архітэктары спраектавалі для левага крыла закруглены эксплуатаваны дах, які мусіць стаць месцам адпачынку школьнікаў на перапынках.
Будаўніцтва школы пачалося ў 2018 годзе для жыхароў вёсак Капішча, Баравая, Дроздава, Валяр’янава і пасёлка Сонечны.
Школа адкрыта 1 верасня 2020 года.
Кіраўнікі Кацярына Алегаўна Шыўрына (з 2020)
Спасылкі В Новой Боровой построят школу будущего: с выходом на крышу и амфитеатром в холле В Новой Боровой построили школу будущего С прозрачными классами и открытыми террасами: в Новой Боровой построили уникальную школу Чем удивляет новая школа в Копище под Минском, которая примет 1829 учеников Чудо-школа в «Новой Боровой» переполнена. О каких еще проблемах говорят родители? «Это уже не „Школа будущего“, а непонятно что». Чем недовольны родители, отдавшие детей в супершколу в «Новой Боровой»
Катэгорыя:Школы Мінскага раёна Катэгорыя:Копішча