Ёран Тэрборн (нар. 23 верасня 1941, Кальмар, Швецыя) — шведскі сацыёлаг, член Акадэміі грамадскіх навук, прафесар сацыялогіі Кембрыджскага ўніверсітэта, адзін з найцытаванейшых сучасных сацыёлагаў-марксістаў.

Біяграфія Скончыў Лундскі ўніверсітэт, дзе ў 1974 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі.Department of Sociology, Cambridge University, Academic page

Працаваў ва ўніверсітэтах Еўропы, Азіі, Афрыкі, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 2006 года ўзначальваў кафедру сацыялогіі ў Кембрыджы, у 2010 годзе выйшаў на пенсію, але яшчэ выкладае модуль MPhil.

Жыве ў Юнгбіхольме на паўднёвым усходзе Швецыі.

Дзейнасць Прыхільнік агульнай свабоды і роўнасці, антыімперыялістычных і эгалітарных грамадскіх рухаў. Працуе ў асноўным над глабальнымі даследаваннямі — сямейна-полавыя і гендэрныя адносіны, няроўнасць, шляхі да сучаснасці, гарады і ўлада, фарміраванне сярэдняга класа.

У кнізе The Ideology of Power and the Power of Ideology (1980, Ідэалогія ўлады і ўлада ідэалогіі) Тэрборн адыходзіць ад прац Луі Альцюсера пра фарміраванне ідэалогіі, звяртаецца да ідэалагічных змен, ідэалагічнай будовы класаў і ідэалагічнага панавання. Распрацоўвае матэрыяльную матрыцу ідэалогій і агульную схему фарміравання ідэалогій з постмарксісцкага пункту гледжання.

У кнізе From Marxism to Post Marxism? (2008, Ад марксізма да постмарксізма?) спрабуе сцісла выкласці ўсёабдымную гісторыю развіцця марксісцкай тэорыі і кірункі марксісцкай думкі ў XXI ст.

Шмат публікакуецца ў такіх выданнях, як New Left Review, адметны артыкуламі на тэмы ў агульных палітычных і сацыялагічных межах постмарксізма — перасячэнне класавай структуры грамадства і функцыі дзяржаўнага апарату, фарміраванне ідэалогіі ўнутры суб’ектаў і будучыня марксісцкай традыцыі.

Узнагароджаны Прэміяй Леніна ў 2019 годзе.

Працы апублікаваны мінімум на 24 мовах.

Беларускія пераклады Паасобныя працы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа. Еўропа сёння і заўтра: Еўрап. мадэрнасць і далейшасць: траекторыі еўрап. грамадстваў, 1945—2000 / Пер. с англ. С.Шупы. — Мн. : Цэнтр еўрап. досьледаў і культур. ініцыятываў «ЕўроФорум», Бел. фонд Сораса, 1997. — 567 с. — (Серыя «Адкрытае грамадства»)

Бібліяграфія

(Reprinted as Radical Thinkers Series, Verso (2008) (Reprinted as Verso Classic (1999)

Details.

Літаратура Интервью с профессором Йораном Терборном // Журнал социологии и социальной антропологии. 2013. № 1.

Спасылкі Кафедра сацыялогіі Кембрыджскага ўніверсітэта: Акадэмічны профіль Ёрана Тэрборна

Катэгорыя:Сацыёлагі Швецыі Катэгорыя:Сацыёлагі Вялікабрытаніі