Перакла́д Бі́бліі Белару́скага экзарха́та РПЦ быў пачаты ў 1992 годзе па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева)Пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускую мову прэзентаваны ў Мінску і на цяперашні час працягваецца.
Перакладам займаюцца члены Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы, якія пачалі гэтую працу ў супрацоўніцтве з Біблейскім таварыствам у Беларусі.
15 лістапада 2017 года Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) прэзентавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі свой пераклад Новага Запавету на беларускую мову. Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, які традыцыйна ўжываецца ў праваслаўнай царкве. У працэсе сваёй работы Біблейская камісія аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.
Бібліяграфія
Крыніцы
Спасылкі Новы Запавет у перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Новы Запавет у перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Псалмы ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Катэгорыя:Праваслаўе ў Беларусі