Лазоўка — мясцовасць у Полацку.

Агульная характарыстыка Мясцовасць знаходзіцца ў паўночай частцы Полацка пры ўездзе ў горад з боку Расонаў. На поўдні мяжуе са Спас-Слабадой. На поўначы мяжой мясцовасці выступае аўтадарога Віцебск — Полацк — Даўгаўпілс — Рыга, за якой ужо пачынаюцца полацкія прадмесці Баравуха-2 і Баравуха-3. Асноўнай транспартнай магістраллю мясцовасці з'яўляецца вуліца Касманаўтаў. Жылая забудова мясцовасці малапавярховая, у асноўным сядзібнага тыпу.

Катэгорыя:Полацк