Касцёл Божага Цела— мураваны рымска-каталіцкі касцёл, які знаходзіцца ў мікрараёне Ангарская на вуліцы Герасіменкі. Парафіяй апякуюцца айцы кармеліты босыя.
Гісторыя Аб заснаванні парафіі Божага Цела ў Мінску было вырашана падчас святкавання ў Касцёле Года Эўхарыстыі (2005). Падпісаў гэтае рашэнне кардынал Казімір Свёнтак. Выкананне заснавання парафіі было даручана кс. Ігару Лашуку. Пасля тагачасны Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка даручыў апеку парафіяй айцам кармелітам босым.
18 студзеня 2007 года парафія Божага Цела ў Мінску была зарэгістравана. Спачатку вернікі збіраліся на малітву ў прыватных памяшканнях, а пасля (з павелічэннем колькасці парафіянаў) — у актавай зале ЖЭСа № 74.
У 2010 годзе быў абраны ўчастак зямлі пад будаўніцтва святыні, а праз год выдзены парафіяльнай супольнасці.
Асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва святыні адбылося 8 жніўня 2011 года. 3 ліпеня 2012 года Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу Маці Божай Шкаплернай.
У 2017 годзе распачалося будаўніцтва касцёла Божага Цела і кляштара кармелітаў босых пад тытулам Св. Тэрэзы ад Езуса. 31 мая 2018 года на ўрачыстай св. Імшы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч умураваў капсулу і благаславіў вуглавы камень пад будаўніцтва новага касцёла і кляштара. Вуглавы камень быў прывезены з кляштара св. Тэрэзы ад Езуса ў Авіле (Іспанія).
На сёняшні дзень трываюць мантажна-будаўнічыя працы.
Пробашчы а. Юрый Находка (2007—2009) а. Сяргей Трысцень (2009—2016) а. Аляксандр Стока (2016—2020) а. Юрый Кулай (з 2020)
Гл. таксама Дэканат Мінск-Усход
Спасылкі Мінск — парафія Божага Цела (м-н Ангарская) — http://catholic.by/
Катэгорыя:Касцёлы Мінска Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі