Эдуард Антонавіч Вайцяховіч (, в. Камарова, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — , Камарова) — беларускі палітык і бізнесмен, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 3 красавіка 1960 года ў в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (паводле іншых звестак — у гарадскім пасёлку Свір).
Вучыўся ў Камароўскім сельскагаспадарчім вучылішчы па спецыяльнасці «Трактарыст-машыніст». Скончыў з адзнакай Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1983), тры гады працаваў у прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 197 у Іўі«Меня все начальники проклинают!»: экс-депутат Верховного Совета помогает сельским бизнесменам найти деньги и возрождает четыре деревни.
У 1986 годзе стаў дырэктарам Свірскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 207, самым маладым у яго гісторыі.
У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання. Быў сярод тых дэпутатаў, хто падпісаў у 1996 годзе імпічмент прэзідэнтуУмер экс-депутат Верховного совета Беларуси, который на свои деньги возродил четыре деревни.
Памёр 12 студзеня 2022 года.
Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання