Сігуэла () — рака ў Іспаніі. Даўжыня — 225 км, плошча басейна — км².

Вытокі ракі знаходзяцца ў правінцыі Куэнка на перавале Кабрэхас у Іберыйскіх гарах, які з’яўляецца водападзелам Іберыйскага паўвострава паміж басейнамі Атлантычнага акіяна і Міжземнага мора. Далей рака працякае па правінцыях Таледа і Сьюдад-Рэаль, зліваецца з Гвадыянай у балоцістай мясцовасці Таблас-дэ-Дайм’ель, якая сёння з’яўляецца нацыянальным паркам.

Катэгорыя:Рэкі Іспаніі Катэгорыя:Басейн Атлантычнага акіяна ў Еўропе