Альберчэ () — рака ў правінцыях Авіла, Мадрыд і Таледа, у цэнтральнай Іспаніі.

Альберчэ бярэ свой пачатак на вышыні 1800 м у Фуэнтэ-Альберчэ, Сан-Марцін-дэ-ла-Вега-дэль-Альберчэ, правінцыя Авіла. Утварае даліну паміж горнымі масівамі Сьера-дэ-Грэдас і Сьера-дэ-Гвадарама, у сістэме Цэнтральная Кардыльера.

Альберчэ цячэ з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і на сярэдзіне рэзка мяняе напрамак ад паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. На рацэ ёсць горад Талавера-дэ-ла-Рэйна.

Катэгорыя:Рэкі Іспаніі Катэгорыя:Басейн Атлантычнага акіяна ў Еўропе