Но́ўкінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ноўка.

Гісторыя Утвораны 22 снежня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Рудакоўскага і Русакоўскага сельсаветаўРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 45 населеных пунктаў. У 2011 годзе скасавана вёска Баронікі (увайшла ў склад Віцебска)Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2011 г. № 18 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Витебска и Витебского района.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (38 населеных пунктаў) — 5265 чалавек, з іх 88,4 % — беларусы, 9,5 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (37 населеных пунктаў) — 4899 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе