Рэджа-Калабрыйскі ўніверсітэт для іншаземцаў імя Дантэ Аліг’еры () — італьянская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэджа-Калабрыя.
Агульная характарыстыка Універсітэт паўставў па ініцыятыве мясцовага Таварыства Дантэ Аліг’еры і кансорцыума ўніверсітэтаў для іншаземцаў і быў заснаваны ў 1984 годзе з мэтай распаўсюджвання ведаў аб італьянскай мове і культуры. Універсітэт мае адзіны дэпартамент сацыяльных навук і адукацыі Міжземнамор’я, а таксама вышэйшую школу, арыентаваную на павышэння кваліфікацыі настаўнікаў і выкладчыкаў італьянскай мовы і культуры для замежнікаў. Універсітэт размяшчаецца ў палацы Гаэтана Катаноза, гістарычным будынку, размешчаным на вуліцы Віа-дэль-Тарыёнэ ў горадзе Рэджа-Калабрыя.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Італіі Катэгорыя:Рэджа-дзі-Калабрыя Катэгорыя:Лінгвістычныя навучальныя ўстановы