Nikkei 225 (Nikkei 225, Stock Average, яп. 日経平均株価', 日経225) — адзін з найважнейшых фондавых індэксаў Японіі. Упершыню індэкс быў апублікаваны 7 верасня 1950 года Такійскай фондавай біржай пад назвай TSE Adjusted, Stock Price Average.

З 1970 года індэкс вылічваецца японскай газетай The Nihon Keizai, Shimbun.

15 лютага 2021 года індэкс Nikkei 225 пераадолеў адзнаку ў 30 000 пунктаў, што стала самым вялікім вынікам за апошнія 30 гадоў. Прычынай росту з’яўляецца праграма грашова-крэдытнага стымулявання, рэалізаваная Банкам Японіі для змякчэння фінансавых вынікаў пандэміі COVID-19.

Па стану на канец 2022 года найбольшы ўплыў на індэкс аказвае кампанія Tokyo Electron (TYO: 8035).

Разлік індэкса

Індэкс шляхам вызначэння сумы «скарэкціраваных цэн акцый» і дзялення гэтай сумы на «дзяльнік». «Скарэкціраваная цана» акцыі — гэта яе цана, памножаная на каэфіцыент карэкціроўкі цаны. Каэфіцыент карэкціроўкі цаны звычайна роўны 1 для большасці акцый, але для акцый з адносна высокай цаной гэты каэфіцыент ніжэй. «Дзельнік» карэктуецца пры змене кошыка акцый, а таксама падчас драбнення акцый або зваротнага драбнення, каб прадухіліць рэзкую змену індэкса гэтымі нярынкавымі падзеямі.

Індэкс Nikkei 225 складаецца з акцый кампаній. Акцыі ўзаемных фондаў, біржавыя фонды, фонды нерухомасці і прывілеяваныя акцыі не ўключаюцца. Адбіраюцца найбольш гандлюемыя акцыі. Калі кампанія ў індэксе выпадае з-за зліцця або банкруцтва, замену шукаюць у тым жа рынкавым сектары.

Са студзеня 2010 года індэкс абнаўляецца кожныя 15 секунд падчас гандлёвых сесій. Пры гэтым спіс кампаній, якія ўваходзяць у Nikkei 225, пераглядаецца штогод, у кастрычніку.

Крыніцы

Катэгорыя:Фондавыя індэксы