9К55 «Град-1» — савецкая палкавая рэактыўная сістэма залпавага агню, створаная на базе РСЗА 9К51 «Град».

Гісторыя стварэння Праца па стварэнні сістэмы «Град-1» была пачата па пастанове Савета Міністраў СССР № 71-26 ад 21 студзеня 1970 года. Галоўным распрацоўшчыкам сістэмы было прызначанае НВА «Сплаў». Распрацоўка баявой машыны была даручана Дзяржаўнаму канструктарскаму бюро кампрэсарнага машынабудавання пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара А. І. Яскіна. У 1976 годзе РСЗА 9К55 была прынята на ўзбраеннеКарпенко А. В., Современные реактивные системы залпового огня, стр. 18—19. Апісанне канструкцыі Асноўным прызначэннем 9К55 з’яўляецца абсталяванне палкавых падраздзяленняў марской пяхоты. Сістэма здольная душыць жывую сілу праціўніка і знішчаць небраніраваную тэхніку і бронетранспарцёры ў раёнах навалы варожых падраздзяленняў. У склад сістэмы 9К55 уваходзяць: Баявая машына 9П138; Транспартная машына 9Т450; некіравальныя рэактыўныя снарады 9М28Ф; Камплект з адмысловым арсенальным абсталяваннем 9Ф380.

Баявая машына 9П138 Баявая машына 9П138 уяўляе сабой палегчаную версію БМ-21. У якасці базы выкарыстоўваецца армейскі грузавы аўтамабіль ЗІЛ-131. На грузавой платформе аўтамабіля ўсталяваны станок з пакетам з 36 накіроўвалых. У задняй частцы платформы знаходзяцца адкідныя ўпоры з двума амартызатарамі, для паглынання разварушвання пры вядзенні агню.

У наменклатуру боепрыпасаў уваходзяць наступныя тыпы снарадаў: 3М16 — рэактыўны снарад з касетнай галаўной часткай, у складзе галаўной часткі знаходзяцца 5 супрацьпяхотных мін ПАМ-2; 9М28К — рэактыўны снарад з касетнай галаўной часткай, у складзе галаўной часткі знаходзяцца 3 супрацьтанкавыя міны ПТМ-3; 9М28С — рэактыўны снарад з запальнай галаўной часткай; 9М28Ф — рэактыўны снарад з аддзяляемай фугаснай галаўной часткай.

Зараджэнне машыны вырабляецца ўручную, альбо з грунту, альбо з транспартна-зараджальнай машыны 9Т450. Дзякуючы больш нізкай пасадцы пакета з накіроўвалымі, працэс зараджання істотна палегчаны. Поўны цыкл перазарадкі складае ад 12 да 15 хвілін. Пуск можа ажыццяўляцца як адзінкавымі стрэламі, так і залпам з як з кабіны, так і з выноснага пульта на адлегласці да 60 метраў ад машыны. Механізмы навядзення ручныя. Станок можа наводзіцца ў гарызантальнай плоскасці без перастаноўкі шасі ў дыяпазоне кутоў ад -60° да +60°, а ў вертыкальнай — ад 0° да + 55°.

Транспартная машына 9Т450 Для перавозкі боепрыпасаў, могуць выкарыстоўвацца як грузавікі ЗІЛ-130, ЗІЛ-157К або Урал-4320 з камплектам стэлажоў РСЗА, так і транспартная машына 9Т450 з камплектам стэлажоў, выкананая таксама на базе ЗІЛ-131 і прынятая ў 1983 годзе на ўзбраенне. Для вядзення начных баявых дзеянняў машына абсталёўваецца прыборам начнога бачання ПНВ-57Е. Радыёсувязь забяспечваецца з дапамогай радыёстанцыі Р-108М.

Мадыфікацыі 9К55 «Град-1» — колавы варыянт з баявой машынай 9П138 і транспартнай машынай 9Т450 9К55-1 «Град-1»— гусенічны варыянт з баявой машынай 9П139 на базе самаходнай гаўбіцы 2С1 «Гваздзік» і транспартна-зараджальнай машынай 9Т451 на базе шмат-мэтавага гусенічнага транспортера МТ-ЛБ «Маргарытка»

Аператары

— 5 9П138, па стане на 2010 годThe Military Balance 2010. — P. 178. — колькасць і статус невядомыя — колькасць і статус невядомыя : Сухапутныя войскі Расіі — 420 9П138 на захоўванні, па стане на 2016The Military Balance 2010. — P. 190. — 18 9П138, па стане на 2016The Military Balance 2010. — P. 203. — 24 9П138, па стане на 2016 годThe Military Balance 2010. — P. 208 — 18 9П138, па стане на 2016The Military Balance 2010. — P. 205.

Баявое прымяненне Афганская вайна (1979—1989) — ужываліся савецкімі войскамі.

Захаваныя асобнікі : Музей тэхнікі Вадзіма Задарожнага ў Маскоўскай вобласці; Ваенна-гістарычны музей Усходняй (Далёкаўсходняй) ваеннай акругі ў Хабараўску. Музей ваеннай тэхнікі ў Верхняй Пышме Свярдлоўскай вобласціРузаев С.В. Артиллерийские системы из коллекции музея военной техники УГМК. — Екатеринбург: Уральский рабочий, 2017. — 80 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-85383-687-7. Фотагалерэя

Літаратура Карпенко А. В. Реактивная система залпового огня «Град-1» с боевой машиной 9П138 // Современные реактивные системы залпового огня. — С. 18—19. — 76 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Артылерыя калібра 122 мм Катэгорыя:Рэактыўныя сістэмы залпавага агню Катэгорыя:З’явіліся ў 1976 годзе