Вольга Раманаўна Скарахо́д ( — ) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1971), прафесар (1972).
Біяграфія Нарадзілася ў Брагіне (сучасны гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі). У 1939 годзе скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працавала ў ім да 1986 года. З 1972 года — прафесар кафедры аналітычнай хіміі.
Навуковая дзейнасць Займалася даследаваннямі малекулярнай, іонаабменнай і ліганднай сорбцыі арганічных кіслот і асноў іонаабменнымі матэрыяламі. Распрацавала метады храматаграфічнага падзелу сумесяў арганічных кіслот і арганічных асноў, сумесяў аміячных комплексаў пераходных металаў, а таксама шэраг экстракцыйна-фотаметрычных методык колькаснага вызначэння металаў у сплавах і мінералах.
Пад кіраўніцтвам В. Р Скараход абаронены 7 кандыдацкіх дысертацыйСкороход Ольга Романовна // История БГУ .
Літаратура
Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1921—2001 / [складальнік А. А. Яноўскі]. — Мінск, 2001. — С. 254—255.
Спасылкі
Скороход Ольга Романовна // История БГУ Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны.
Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі