Мікалай Міхайлавіч Смірно́ў (; — — вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968).
Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. У 1941 годзе скончыў 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944—1949 гадах ардынатар Дзіцячай клінікі і аспірант 1-га Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1949—1951 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута педыятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1951—1956 гадах асістэнт кафедры дзіцячых хвароб 1-га Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1956 года М. М. Смірноў у Віцебскім медыцынскім інстытуце, прафесар кафедры дзіцячых хвароб, у 1956—1972 гадах — яе загадчык. З 1980-х гадоў працаваў у Маскве.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, дыхання і стрававання ў дзяцей. Сярод апублікаванага: Изменения сердечно-сосудистой системы у детей в различные периоды пневмонии // Сердечно-сосудистая патология при заболеваниях органов дыхания и ревматизме у детей. — М., 1959. Бронхопневмония у детей раннего возраста. // Инфекционно-аллергические заболевания у детей. — М., 1965.
З 1979 года ўдзельнік Маскоўскага мужчынскага хору ветэранаў Вялікай Айчыннай вайныВучоныя Беларусі. Смірноў, Мікалай Міхайлавіч (доктар медыцынскіх навук; педыятрыя; 1919—2000).
Літаратура
Спасылкі Здравоохранение Беларуси. Знаменательные и юбилейные даты. 2009 год. // Составители Н. Ф. Змачинская, Л. В. Хлус. — Минск, 2009. Смирнов, Николай Михайлович (доктор медицинских наук; 1919—2000) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
Вучоныя Беларусі. Смірноў, Мікалай Міхайлавіч (доктар медыцынскіх навук; педыятрыя; 1919—2000) Общая информация о кафедре педиатрии ФПК и ПК ВГМУ // Сайт ВДМУ Музейный комплекс «Дорога памяти»
Катэгорыя:Педыятры СССР Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Педыятры Расіі Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны