Брыгада Хаміса (), афіцыйная назва 32-я ўзмоцненая брыгадаLibya protests: The tangled web keeping Gaddafi in power () — брыгада спецыяльнага прызначэння Узброеных Сіл Лівійскай Джамахірыі. Узначальваў падраздзяленне генерал-маёр Хаміс Кадафі, сын лідара краіны Муамара Кадафі. У ходзе грамадзянскай вайны 2011 года брыгада зарэкамендавала сябе як адно з найбольш баяздольных фарміраванняў кадафістаўКто поддерживает Муаммара Каддафи.

Стварэнне У пачатку XXI стагоддзя лівійская армія валодала значным ваенным патэнцыялам. У яе распараджэнні знаходзіліся некалькі сотняў танкаў, самалётаў і транспартных сродкаў. Аднак гэтая тэхніка, набытая ў 1970-х гадах у Савецкага Саюза, на той момант пачала састарвацца. Падтрымліваць абараназдольнасць дзяржавы аказалася цяжкім, паколькі закупцы новага ўзбраення перашкаджалі шматлікія эмбарга. Дадзенае становішча прывяло да таго, што армія Лівіі была не ў сілах ажыццяўляць належнае тэхнічнае абслугоўванне і рамонт абсталявання. Да ўсяго гэтага дадавалася праблема дэзертырстваL'express, Libye: la brigade de Khamis Kadhafi, dernier rempart du colonel, 25 février 2011.

У падобных умовах кіруючы рэжым Кадафі меў патрэбу ў лаяльных фарміраваннях, якіх можна было б добра абсталяваць. Былі сфарміраваны тры элітныя брыгады. Кожнае такое падраздзяленне мела колькасць у дзесяць тысяч добра навучаных і аснашчаных байцоў. Камандаваць дадзенымі фарміраваннямі сталі члены сям’і Кадафі. У прыватнасці, свая брыгада з’явілася ў Хаміса, аднаго з сыноў кіраўніка дзяржавы.

Узбраенне На ўзбраенні брыгады знаходзіліся сучасныя на той момант танкі расійскай вытворчасці і ракетныя сістэмы «Град». Колькасць падраздзялення ацэньваецца ў некалькі тысяч чалавек.

Міжнародныя сувязі У 2009 годзе бельгійскія прадпрыемствы паставілі 32-й брыгадзе партыю стралковай зброі і боепрыпасаў на суму 11,5 млн еўра. Па словах урада Валоніі, дадзеныя пастаўкі прызначаліся для абароны гуманітарных канвояў, якія накіроўваліся ў ДарфурAmnesty International, 'Arms Transfers to the Middle East and North Africa: Lessons for an Effective Arms Trade Treaty,' ACT 2011, p.41.

У тым жа годзе Хаміс Кадафі прыязджаў у Беларусь пераймаць вопыт на вучэннях «Захад-2009». У чэрвені 2010 года лівійскія вайскоўцы прынялі ўдзел у вучэннях з беларускай 11-й асобнай механізаванай брыгадай са Слоніма, якія праходзілі на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі.

Грамадзянская вайна Баявыя дзеянні З пачаткам грамадзянскай вайны ў Лівіі 32-я брыгада засталася вернай дзейнаму ўраду.

У сярэдзіне лютага 2011 года яе байцы займаліся барацьбой з паўстанцамі ў раёне гарадоў Бенгазі і Аль-Байда. Крыху пазней, 24 лютага, бранятанкавыя часці сіл Хаміса рушылі ў бок Місураты, трэцяга па велічыні горада Лівіі і буйнога порта, дзе адбылося адно з найбуйнейшых узброеных выступленняў лівійскай апазіцыі.

Тут 27 лютага адбыўся бой у раёне штаба брыгады і вучылішча ваенна-паветраных сіл, якое знаходзілася па блізкасці. Дадзеныя аб’екта былі абложаны баевікамі, узброенымі стралковай зброяй. Нягледзячы на наяўнасць больш цяжкага ўзбраення, у мясцовых часцей 32-й брыгады раптам скончылася ежа і вада, і іх камандзір вымушаны быў здацца.

Адначасова асобныя атрады былі накіраваны ў Эз-Завію. У канцы сакавіка часці брыгады ўдзельнічалі ў баях за Адждабію.

18 красавіка штаб брыгады Хаміса пад Трыпалі быў разбомблены самалётамі НАТА. Паводле крыніц альянса, штаб нібыта выкарыстоўваўся для каардынацыі і кіраўніцтва нападаў кадафістаў на мірных жыхароў . 21 жніўня гэты ж аб’ект быў захоплены сіламі паўстанцаў. Таксама пад кантроль баевікоў перайшлі вялікія склады зброі.

На апошнім этапе грамадзянскай вайны 32-я брыгада ўдзельнічала ў абароне гарадоў Тархуна, Трыпалі і Сірт.

Замежныя байцы У канцы лютага тэлеканал «Аль-Арабія», спасылаючыся на крыніцы ў Бенгазі, паведаміў, што Хаміс Кадафі вербаваў франкамоўных наймітаў з краін Чорнай Афрыка. Як мяркуецца, некаторыя з іх змагаліся ў Эз-Завіі. Многія з замежнікаў трапілі ў палон да апазіцыі. Арубская школа ў прыбярэжным горадзе Шахат стала турмой для амаль 200 падазраваных у найміцтве на рэжым Кадафі. Сярод іх былі грамадзяне такіх краін як Нігер і Чад .

Абвінчаванні 32-я брыгада неаднаразова абвінавачвалася ў здзяйсненні ваенных злачынстваў. Так, напрыклад, падраздзяленне падазраюць у забойствах мірных жыхароў у Эз-Завіі ў канцы лютага 2011-га, якія ажыццёўлены замежнымі наймітамі са складу брыгады. У канцы жніўня паведамлялася, што байцы Хаміса забілі 17 зняволеных у імправізаванай турме ў Трыпалі. 23 жніўня там жа брыгада забіла каля 50 зняволеных, якія часова ўтрымліваліся на складзе. Затым вайскоўцы падпалілі будынак.

Страты 9 верасня міністр аховы здароўя ПНС, які прадстаўляў урад апазіцыі, заявіў, што падчас вайны брыгада Хаміса страціла каля 9000 вайскоўцаўLibyan estimate: At least 30,000 died in the war .

Зноскі

Спасылкі Майор Хамис Муаммар Каддафи — командир 32 бригады // Сайт сообщества «За Каддафи и его народ», 28 августа 2016. Катэгорыя:Зніклі ў 2011 годзе Катэгорыя:Узброеныя сілы Лівіі