Сесілія Фламанд (, , Cecilia Lovisa Margareta Flamand i Adolf Lindgren och Nils Personne, Svenskt porträttgalleri (1897), volym XXI. Tonkonstnärer och sceniska artister — Hitta graven) — шведская балерына. Салістка Каралеўскага балета ў Стакгольме з 1883 па 1909 год.Flamand, Cecilia Lovisa Margareta i Albin Hildebrand, Svenskt porträttgalleri (1913), volym XXVI. Register

Біяграфія Сесілія Фламанд была дачкой ювеліра Канстанціна Фламанда і Хэдвіг Шэстэт.

З 1873 па 1877 год вучылася ў Каралеўскім балеце, з 1877 па 1881 год выступала ў масоўцы, з 1881 па 1883 год — другая танцоўшчыца, з 1883 па 1909 год — салістка Каралеўскага балета.

У 1880—1883 гадах была вучаніцай Шарлоты Цёрнер. У 1882 годзе атрымала стыпендыю для навучання танцам у школе Аўгуста Бурнанвіля ў Капенгагене. Фламанд выступала ў якасці запрошанага артыста ў Хоф-оперы ў Берліне ў 1884 годзе.

Сярод яе роляў: Абаціса ў «Robert», Ундзіна, Літоўка, Іспанскае сола, люстраны танец у «La ventana» і «Pas des mauteaux».

Сесілія Фламанд лічылася адной з дзевяці лепшых балерын Каралеўскага балета ў перыяд з 1864 па 1901 год, нараўне з Амандай Форсберг, Хільдай Лунд, Амаліяй Полсан, Агнес Крыстэнсан, Гунхільдай Росен, Джэні Брант, Ганнай Вестберг і Вікторыяй Страндын.

Літаратура Svenska kvinnor från skilda verksamhetsområden : Biografisk uppslagsbok

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Швецыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя